Ранняя вясна

Станислав Шастак
Так вяснова, аж завідна!
Прыкра толькі - Мінск далёка.
Снег растаў даўно. Абідна,
Што туман замыліў вока.

Грэюць ізмарусь туману
Жоўтыя кастры фарсітый.
Абрыкос зацьвіў зарана,
Сцюжай будзе цвет прыбіты.

Шэра. Зябка аж, паволі.
Нават не снуюць сініцы.
Зоркі алыя магнолій
Паспяшылі распусціцца.

Ды гало ў тумане сонца
Узбуджае ў сэрцах мары,
Што не быць зіме бясконца,
Вясной знікне настрой шары.