Мае вершы толькi мне патрэбны...

Юрий Боровицкий
***
Мае вершы толькі мне патрэбны,
Толькі мне душу яны лагодзяць,
Як лагодзіць неба месяц срэбны,
Ці як зоркі, што над ім усходзяць.

Мне таксама гэтак мала трэба
Хваляванняў нейкіх пра пустое.
Толькі сонца ў небе, толькі неба -
Сіняе, у зорках, залатое.

Ад пасеву да жніва жывём мы,
Ад жніва - да новага пасеву.
У жыцці даўно ўжо ўсё знаёма:
Словы песні і яе прыпеву.

І калі стамляешся ад быту,
Дабрабыту рабскага араты,
Прысвячаеш вершы зноў блакіту
Неба ў сэрцы, ў думках і над хатай.

28. 02. 2024 г.