Зноу едзе бабуля старая на дачу...

Юрий Боровицкий
***
Зноў едзе бабуля старая на дачу,
Вязе у заплечніку хлеба акраец.
Шукае забаву сабе, ці удачу,
Ці нейкі пасільны занятак шукае.

"У нас у Зялёным купляюцца дачы.
Адну вось купілі. Трынаццаць мо тысяч!
Шашлык будуць смажыць. На дачы ён смачны.
Багатыя, мусіць, раз грошай не лічаць...

А я буякам сваім торфу купіла,
А потым падсцілкі лясное падкіну.
Цудоўныя ягады... Будзе шчэ сіла,
За хаткай сваёй пасаджу арабіну..."

Спаўзла з электрычкі і крочыць дарогай,
Заплечнік нясе, у ім хлеба акраец.
І лічыць бабуля сваёй перамогай,
Што сілы да дачы дайсці яшчэ мае...

29. 02. 2024 г.