Вясновае сонейка сёння прыгрэла...

Юрий Боровицкий
***
Вясновае сонейка сёння прыгрэла
Адталую глебу, спявала сініца,
У грубках палілі, цюльпаны нясмела
З зямлі паглядалі. Вясне пакарыцца

Жадала бяроза, на сонейку млела,
Заплакаць хацела бярозавым сокам.
Сініца на бэзе звінела і пела,
І дзень вымяраўся бязмэтавым крокам.

Без мэты санеты жыццю я складаю
І крочу без мэты праз дзень сакавіцкі.
Мяне хтось чытае, і я штось чытаю
І шчасця жадаю вам, ваш Баравіцкі.

02. 03. 2024 г.