У кожнага у жыццi ёсць свой наркотык...

Юрий Боровицкий
***
У кожнага ў жыцці ёсць свой наркотык:
Улада, грошы, зайздрасці паток...
А у мяне - да слоў пяшчотны дотык
І роднай мовы матчынай глыток.

У кожнага сваё бывае шчасце:
Пасада, слава, ордэн ці медаль...
А у мяне, калі сумеў я скласці
Кароткі верш пра веснавую даль.

Яна заве і радасць мне прыносіць.
Яна дае мне сілы пець і жыць...
І нават вершык у мяне не просіць.
Дык яе паэту не любіць?

04. 03. 2024 г.