Старонкi дзённiка прынёс...

Юрий Боровицкий
***
          Паэту Міхасю Башлакову

Старонкі дзённіка прынёс
Паэт М. Б. ў часопіс "Нёман".
Там пара слоў пра сінь нябёс,
Астатняе - пра сэрца стому:

Пра бездухоўнасць, пра народ,
Чыноўнікаў і нашу мову.
Надрукавалі - пра гарод,
Дарогу ў полі і карову.

А вось пра іншае - ні-ні,
Бо бездухоўнасці не маем,
Жывём духоўна ў цішыні
І мову моўчкі паважаем.

Старонкі дзённіка прынёс
Паэт М. Б. ў часопіс "Нёман".
Ён думаў, што нясе свой лёс,
Надрукавалі ж толькі гоман

Пра радасць жыць тут і тварыць,
Дзе мова родная квітнее.
А іншага й не можа быць:
Паэт жыцця не разумее.

05. 03. 2024 г.