Навошта вучыуся я - рана, ой, рана...

Юрий Боровицкий
***
Навошта вучыўся я - рана, ой, рана! -
Пісаць свае вершы ў такіх графаманаў:
У Танка Максіма, ў дажджоў і туманаў...
Баліць незагойная гэтая рана!

Вучыцца патрэбна было у Купалы,
У Коласа, іншых... Ды хіба іх мала?
А я ўсё вучыўся ў Гілевіча Ніла,
Ці ў Р. Барадуліна... Боская сіла!

Услых і сказаць я пра тое баюся,
Ў каго я і зараз штодзённа вучуся:
То ў Геніюш нейкай, то ў Жэні Янішчыц...
Такая вучоба і генія знішчыць!

Вучыўся ў Бураўкіна, у Башлакова.
Ў Міколы Шабовіча скраў нават слова
І там, дзе "сустрэча" пішу зараз "стрэча".
О, як у паэзіі ўсё недарэчна!

Вучыўся старанна і нават замнога,
Таму і закрыта мне сёння дарога
Ў Саюз той: "Ой, рана, табе  яшчэ рана!"
Але я і сёння вучуся старанна.

Паэтам Саюза на вучняў пляваць,
Ім толькі б шэдэўры свае выдаваць.
Я іх за жыццё прачытаць не паспею.
Дык хіба ж калі для Саюза саспею?

31. 01. 2024 г.