I сёння навешваюць з лёгкай рукi...

Юрий Боровицкий
***
І сёння навешваюць з лёгкай рукі
З дыпломаў, і званняў, і грамат вянкі.

Мне іх не дарылі. Я іх не прыму.
Чаму, вы спытаеце? Толькі таму,

Што з белых грыбоў, ці з цыбулі вянкі,
Ці з лотаці той, што цвіце ля ракі,

Намнога прыемней было б атрымаць,
Пры гэтым паперу не трэба псаваць.

А званні, дыпломы і ўсе медалі
Ніякага таленту тым не далі,

Хто сёння старанна навешвае зноў
Пустую паперу нікчэмных вянкоў.

Дык хай бы цяжар паскідалі вянкоў
Ды лепш напісалі б хоць пару радкоў -

Праўдзівых радкоў, а не фальшы мяхі.
І, можа, прабачылі б людзі грахі,

Што лезуць усюды з гнілымі радкамі,
Ў Парнас учапіўшыся моцна рукамі.

01. 02. 2024 г.