Не складаю оды Зеусу...

Юрий Боровицкий
***
Не складаю оды Зеўсу,
Лаўрэатам мне не стаць.
Я ля Зеўса не прыгрэўся,
Трэба дроў загатаваць.

Можа, оду Праметэю
Калі-небудзь і складу.
Я ля печы плечы грэю,
А на прыпечку - ваду.

Грэе сэрца, што не трэба
Оды Зеўсу мне складаць,
Покуль ёсць кавалак хлеба
І на дровы ёсць дзе ўзяць.

04. 02. 2024 г.