Узыходзячага месяца падковай...

Юрий Боровицкий
***
Ўзыходзячага месяца падковай
Звініць вясенні вецер за сялом.
Пахаладала. Ў грубку ўношу дровы.
Падковы срэбра вісне за акном.

Супыніцца наш гомельскі аўтобус,
Да Галі Рая вылезе з дачкой.
Падкова у акне - амаль што глобус,
Хоць прытуліся да яго шчакой.

У хаце цёпла. Прагараюць дровы.
На прысак мама бульбы пакладзе.
Сярэбранага месяца падкова
З акна ў акно сама перапаўзе...

Пусты аўтобус прагудзіць на Гомель.
Спячэцца бульба. Сядзем за сталом.
А вецер зноў, як добры наш знаёмы,
Звініць падковай срэбнай за сялом...

10. 02. 2024 г.