Калi не натхняюць душу...

Юрий Боровицкий
***
Калі не натхняюць душу
Ні той, хто вайну праслаўляе,
Ні той, хто з экрана спявае,
Ні тыя, што правяць імшу,
Тады абразай лепей сад,
Бялі свае слівы і вішні,
Вясновы чакай зарапад
Ці дождж сакавіцкі - увішны.

Калі не натхняе цябе
Ні верш, дзе "дарогаў" і "хатаў",
Ні боегатоўнасць "салдатаў",
Ні нават гатоўнасць к сяўбе,
Тады ты звары лепей боршч
На леташняй кіслай капусце,
Ці слухай, як падае дождж,
Што грэх ненатхнення адпусціць.

Калі не натхняюць зусім
Ні творы народнага - Танка,
Ні таннай тушонкі бляшанка,
Ні весні над лозамі дым,
Тады насячы лепей дроў,
Палі сваю верную грубку
І выпі з кім-небудзь з сяброў
Духмянай гарбаты па кубку...

І вернецца з выраю зноў
Жывога натхнення галубка.

12 - 13. 03. 2024 г.