Каля вербау надрэчных пахiлых...

Юрий Боровицкий
***
Каля вербаў надрэчных пахілых
Я спынюся, хачу пастаяць...
Сонца рання ўсміхаецца міла,
Хоча ўсё наваколле абняць.

Каля вербаў надрэчных пахілых,
Што глядзяць у люстэрка ракі,
Пакланюся я ім, бо вучылі,
Як складаць пра радзіму радкі.

Каля вербаў надрэчных пахілых
Нараджаецца ў сэрцы радок
Пра жыццё, што нясецца імкліва,
Як вясенняй рачулкі паток.

Каля вербаў надрэчных пахілых
Я спынюся. Хачу пастаяць,
Як стаяць і маўчаць ля магілы,
Быццам хочуць ёй нешта сказаць.

Каля вербаў надрэчных пахілых,
Што радзіму любіць навучылі,
Я спынюся, хачу пастаяць,
Каб душою іх моцна абняць...

15. 03. 2024 г.