Анямеу i здранцвеу беларускi народ...

Юрий Боровицкий
***
Анямеў і здранцвеў беларускі народ,
Разбурыў сваёй волі падмурак.
Замест роднае мовы ў яго агарод,
Толькі там ёй знаходзіць прытулак.

Ён на мове яшчэ назаве агуркі,
Буракі, і часнок, і цыбулю.
Разаб'е агарод свой ля самай ракі
І ў рацэ будзе прасці кашулю.

Але ўжо не згуртуецца гэты народ -
Ні пасёлкі, ні вёскі, ні сёлы -
Дамагчыся, каб мець не адзін агарод,
А яшчэ й беларускія школы.

11. 02. 2024 г.