Дроу нiяк не выпiсаць было...

Юрий Боровицкий
***
Дроў ніяк не выпісаць было.
Ні напілаваць іх, ні купіць...
Так жыло калгаснае сяло.
Многім так прыходзілася жыць.

Нават жэрдку й тую не ссячы,
Бо на ўсё патрэбен быў дазвол.
Хіба хто й зрубае - уначы
На падпорку дзе, ці мо на кол.

Мы рубалі з мамаю лазу,
Ды і то з дазволу старшыні.
І вазілі потым на вазу,
На калгасным, як дадуць, кані.

Сухастоіну якую дзе 
Можна шчэ было падпілаваць
Ды схаваць у ссечанай лазе,
Як ляснік не будзе пільнаваць.

Помню, вехці тата мой вязаў
З вецця і лазы той, і бяроз,
Ці галлё у хвойніку збіраў...
Грэла грубка хату і ў мароз!

Як жыло калгаснае сяло,
Я і сёння не магу забыць.
Дроў нідзе не выпісаць было,
Ні загатаваць іх, ні купіць...

Сёння лес завалены гніллём
І ніхто яго не падбірае.
За мяжу драўніну прадаём,
Грошай тых нам і на газ хапае.

Як пры камунізме мы жывём.
Дай жа Бог, каб пратрымаўся трошкі.
Але й сёння залатым рублём
Плацім мы за струганыя дошкі.

Танных дроў таксама не купіць.
Тры кубы - і пенсіі палова.
У лясной краіне добра жыць,
Ды шкада, што дарагія дровы.

Хто не згодны з вершыкам маім,
У таго, відаць, кішэня грошай.
Немагчыма дагадзіць усім,
Быць для ўсіх лагодным і харошым.

14. 02. 2024 г.