Знайшоу на сметнiку свяцiльнiк...

Юрий Боровицкий
***
Знайшоў на сметніку свяцільнік:
Хтось хатні выкінуў агмень.
Відаць, старога я прыхільнік.
Які сягоння ўдалы дзень!

Тры лямпачкі ўкруціў пад столлю,
Каб асвятлялі калідор.
Якое светлае раздолле,
Хоць думкамі ляці да зор!

Які сягоння дзень удалы!
А размалёванае шкло
Свяцільніка, нібы каралі,
Так і ліе ў душу святло!

Хтось выкінуў... А я дзіўлюся
І разважаю зноў над тым,
Што паступова станаўлюся,
Нібы свяцільнік той, старым...

13. 03. 2024 г.