Усмешка

Татьяна Цыркунова
Твая анёльская ўсмешка
Заўсёды дорыць радасць мне.
Яна нібы да сэрца сцежка,
Ніколі зрок мой не міне.

Безабаронная, жывая,
Як быццам сонейка ўзышло.
Я момант той не забываю,
Хоць шмат гадоў ужо прайшло.

Добразычлівая, святая,
Так усміхаецца дзіця.
Магічная ды не пустая,
Магутны імпульс для жыцця.

Бадзёрая твая ўсмешка,
Як сонца яснага прывет.
Нібыта з печы галавешка –
Цяпло даруе, мяккі свет.