Бязгучны крок

Татьяна Цыркунова
Бязгучны крок нібы кашэчы,
Так ходзіць толькі паляўнічы.
Бясшумны, лёгкі ён дарэчы,
Сабе здабычу, пэўна, зычыць.

А я жадаю з асалодай:
Дай, Божа, сілы завірусе.
Няхай жа ён сядзіць калодай,
У роспачы ці нават скрусе.

Няхай у птушак не пацэліць,
Навошта гэткая здабыча?
Нядаўна птушкі прыляцелі,
Няхай не парушае звычай.

Мінуе птушак паляўнічы,
Жаданне бог лясны адрэжа.
Багацце лесу павялічыць,
Якая ж там спажыва, ежа?

Лясному богу я малюся,
Калі ў родны лес ступаю.
Ёсць чараўніцтва – не здзіўлюся,
Я на вядзьмарства заступаю.