Непагодны дзень

Татьяна Цыркунова
Віхуры-хвалі напужалі
Маленькіх шэрых птушанят.
У купку збіліся, дрыжалі,
Малых здзівіла тупатня.

Нібыта па вадзе хто тупаў,
Ці моцна біў, сцягаў бічом.
Сапраўдным быў шалёны грукат,
Як нехта хлопаў кірзачом.

Віхуры-хвалі варкаталі,
Ганяў іх вецер-буравей.
Бавоўнай белай буркавалі,
Суровы дзень – не дабрадзей.

Ёсць непагадзь – капрыз прыроды,
Пужае птушанят малых.
Хаваюцца з тае нагоды,
Парушыць моцны вецер слых.

Віхуры-хвалі ўсё вышай,
Напаўхмызняк зусім намок.
Не здолее малым быць нішай,
Шугае вецер як знарок.