Дзень Канстытуцыi святкуе сакавiк...

Юрий Боровицкий
***
Дзень Канстытуцыі святкуе сакавік.
Суседкі маёй дачнай сын прыехаў.
Учора смажыў з кімсьці там шашлык.
Гаворка, смех разносіліся рэхам.

Дзень Канстытуцыі святкуе сакавік.
Суседка ўжо святкуе яго дома.
На дачы не пасаджаны часнык.
Вядома, не пасаджаны свядома.

А сын яе, ваенны там ці што,
Святкуе Канстытуцыю з сябрамі.
Вось і дымок з шашлычніцы пайшоў
І пацягнуўся ўгору над дамамі.

Суседка ж дажывае ціха век,
Турбуецца, каб не спалілі дачу,
Бо сын яе - ваенны чалавек:
Калі й згарыць яна, дык не заплача.

Дзень Канстытуцыі святкуе сакавік.
Гаворка, смех разносяцца навокал.
Сын смажыць, паварочвае шашлык,
Ваенны ён, наш абаронца, сокал.

16. 03. 2024 г.