Цiхi дзень вясновы...

Юрий Боровицкий
***
Ціхі дзень вясновы
Змораны заснуў.
Месяца падкову
Вечар ахінуў.

А прачнецца ранне,
Можа, паляціць
Зноў зімы жаданне -
Срэбраная ніць:

Рэдкія сняжынкі,
Нібы напамін
Пра зімы сцяжынкі,
Ўдумлівасць гадзін,

Незваротнасць ціхіх
Творчасці хвілін...
Засумуеш крыху,
Прывітаеш клін
Жураўліны...

19 - 24. 03. 2024 г.