ШЫПЫ БЕЗ РУЖЫ

Мария Мучинская
Акуталi туман з марозам, хмары,
Уладкавалiся на царскiм троне.
Звiвае пах дымлiвае цыгары,
Душа бяскрылая павольна тоне.

Пажухлi, асыпаюцца пялёсткi.
Знiкае прыгажосць, як снег вясеннi.
Застаўся  жах шыпоў у ружах, вострых,
Святло знiкае за гуллiвым ценем.

Не зразумець, мяжу не адшукацi,
Дзе загубiлi да святла карэннi?
Душа-цямнiца – наша родна мацi,
Шыпы ўскармiла ў сэрцах сваёй жменяй.

Iх сее спадчына, i кормiць пылам,
Шыпы квiтнеюць без ружовых плямаў.
Гасподзь шукае час, каб лiўнем змыла
Бруд векавы –  труцiзну, ў пекла браму.

Закрасавала ружа церпкiм пахам,
Схавалiся шыпы за пышнай кветкай.
Паклiкала нас зорка Божым шляхам
За далягляд… сумленнем… не манеткай…