Упакаваныя руплiваю рукой

Мария Мучинская
Магчыма мода нас вяртае,
Стыль рэтра ахiнае аўрай тых часiн.
Сукенка мацi, гукi танга,
А за акном чаруе пахамi язмiн.

У кожнай рэчы –  мацi погляд,
Цяпло бязмернае, пяшчотная рука.
Знянацку вецер, быццам воклiк,
Маей матулi, цiхi, ветлы, здаляка.

Перабiраем шыфанеры,
Як бы кранаемся да сэрца i душы.
I вельмi хочацца нам верыць,
Што дзесцi там вартуе нас, у вышынi.

Развязваем яе вандзэлкi,
Упакаваныя руплiваю  рукой.
Iх пах нас асыпае хмелем,
А думкi стракацяць бурлiваю ракой.

Усё калiсцi на патрэбу
Паклала, завязала сцiпла ў вузялок.
Пакiнула духоўнай скрэпай
Для нас сваёй любвi агеньчык-светлячок.