Малiтва да вясны бясконцай

Мария Мучинская
О, даль нябёс, святая просiнь,
Пачуй, як б`ецца сэрцайка паэта.
Пазнай, як прагне волi, просiць
Духоўнага i чыстага паветра.

Раскрый свае завесы тайнаў,
I навучы убачыць зрокам пiльным
Зярняткi сочныя свiтання,
Ды агарнi цяплом тваёй малiтвы.

Дапамажы не заблудзiцца,
Рассеяць, прарасцiць святое зерне,
Паiць з бацькоўскае крынiцы,
У Сонечныя далi свята верыць.

Не дай, каб розум верхаводзiў,
Духоўным сокам напаi радочкi,
Даруй iм ключ сакральнай згоды,
З душой вядзi суполкай днём, i ноччу.

Пашлi Анёла, каб на крылах
У безданi высокай  гукi песнi
Пранёс, паiў Гасподняй сiлай,
Спавiў свяшчэннай чысцiнёй нябеснай.

З`яднай душу маю з стыхiяй,
Каб гукам перадаць яе iмклiвасць,
Не даць хмялець ад эйфарыi,
Губляць у роспачы святло i мiласць.

Малiтву шлю да Бога сэрцам,
Каб на шляху сваiм пранесцi Сонца,
Любоў да мiру словам песцiць,
Да чалавека, да вясны бясконцай.