Старыя, як гусi, на дачы плывуць...

Юрий Боровицкий
***
Старыя, як гусі, на дачы плывуць,
Паўзуць з электрычкі, як з выраю гусі,
То краны закрыць, бо вадзічку дадуць,
То проста адведаць куток Беларусі.

А хтосьці часнок на градзе праграбе,
Цыбульку сваю пашавеліць на градах.
А нехта хадою праверыць сябе:
Да дачы даплысці ці дасць яшчэ рады.

Старыя паўзуць з электрычкі на дачы,
Вітаюць яны маладую вясну,
Каб разам з людзьмі на прыродзе адзначыць
Яе абуджэнне ад зімняга сну.

27. 03. 2024 г.