Красавiк сустрэне сон-травою...

Юрий Боровицкий
***
            Ты залатую мрою не дагоніш...
                                      Яўгенія Янішчыц

Красавік сустрэне сон-травою.
Не дагоніш залатую мрою.
І не спыніш вершамі вайну.
Не сагрэеш раннюю вясну.

Не абыдзеш ямы і канавы,
Не даб'ешся, як не хочаш, славы.
Залатая мроя ўсё ж з табою -
Расцвітае ў лесе сон-травою.

Вось яе ты людзям і пакінеш.
Значыць, што бясследна ты не згінеш.
Хай імкнуцца, даганяюць мрою
І вясну чакаюць з сон-травою.

01. 04. 2024 г.