Конь гарачы

Татьяна Цыркунова
Конь гарачы, быстры, лёгкі,
Падкаваны дзедам быў.
Партызану даў з палёгкай:
«Гэту працу не забыў.

Як забыць мой паратунак,
Службу верную цару?
Рымар у войску – мой прытулак,
У акопе не згару.

Колькі падкаваў штодзённа,
Гэта цяжка падлічыць.
Працаваў старанна, плённа,
Трэба ж конікаў лячыць.

Збрую коням шыў начамі.
Што ж? З японцамі баі.
Дратва, вупраж прад вачамі,
Часам нават зрок дваіць.

Не, ніколі я не думаў,
Што дагоніць зноў вайна.
Забірай каня без тлуму,
Служыць вам няхай спаўна...»

Даў сядло яшчэ дарэчы,
Конь пакорны затужыў.
«Вось цяпер гатоў дарэшты.
Ты змагар, дар заслужыў...»