Чырвань меднастволых...

Татьяна Цыркунова
Чырвань меднастволых струнак-хвой
Вабіць вочы прыгажосцю.
Высачэзных дрэў магутны строй
Паказаць мяркую госцю.

Ён не бачыў гэткай вышыні,
У Сірыі зямля другая.
Посвіст птушак чуць у цішыні,
Дзятла стук у цемры гая.

Уражае хвоі доўгі рад,
Нібы размаўляе з небам.
Чужаземец разглядаў парад,
Пад нагамі – з мохам глеба.

Дакрануўся да ствала рукой:
Са смалою ён, шурпаты...
Дорыць асалоду, супакой...
Лес Палесся, ты – багаты.

Хвоі велізарныя мае,
Роднае зямлі багацце.
Песню векавечную пяе
Бор Радзімы – моц ды шчасце.