Ахвота жыць!

Ивета Витко
Хвалюе сэрца новая вясна,
Ірвуцца думкі ў аксаміт нябёсаў.
Двайная шыба, знятая з вакна,
На ганку вочы падстаўляе сонцу.

Ахвота жыць, нягледзячы на час,
Узрост, праблемы і хваробы.
Дае вясна на шчасце новы шанс
Тым, хто да гэтага гатовы.