Дарога-сцежка

Татьяна Цыркунова
Дарога-сцежка, пуцявіна,
Куды ж ты завядзеш мяне?
Сяброўка адказаць павінна,
Цябе адказнасць не міне.

Бальшак-дарога, што ў песні,
Ты цягнеш так, нібы ланцуг.
Дзіцячай марай уваскрэсні,
Жыццёвы шлях – мацнейшы цуг.

Дарога-шлях, дарога-насып,
Яна ў кожнага адна.
Лясы-бары, дарогі-пасы,
Каханне з жалем, што без дна.

Дарога-далячынь, знак долі,
Нібы гітарная струна.
Дарога – сімвал вечнай волі,
Уздоўж хваіны, як сцяна.

Дарожкі-сцежкі на Радзіме,
На возера ці на канал.
Пяском занесены, у гліне,
Але ўвайшлі яны ў аннал.

Дарога-сінь, дарога-дружа,
Між ельнікаў, між лугавін.
Павінен кожны шлях адужаць,
Салодка-горкі ўспамін.