Душа распятая на крыж

Мария Мучинская
Душа распятая на крыж,
Зямелькай роднай абагрэта.
У роспачы разносiць крык,
Над пропасцю шукае лета.

Разносiцца з малiтвай плач,
Ды  птахам мчыць у паднябессе.
О, Божа! Нам грахi прабач,
Планiду выратуй ад бесаў.

Не дай лавiнаю застыць
З гарачай магмай у абдымку.
Вазьмi, Гасподзь, наш свет пад шчыт –
Калоцiць страх без перапынку.

Надзею дай на светлы час,
На прадаўжэнне радавода.
Агмень духоўны каб не гас,
Вязала сэрцы нiткай згода.