Цеплыня

Татьяна Цыркунова
Цеплыня чалавечага духа,
Цеплыня дзеяздольнай душы...
Адступалі бядота ды скруха,
Збераглі партызан шалашы.

Цяжкі час, барацьба ў начале.
У балотах прытулак знайшлі.
Востраў неяк жыллё прызвычаіў,
Шалашы добра дапамаглі.

Цеплыня ад кастра небяспечна.
Дзе ратунак? Сурова пара.
Бедавалі не раз – недарэчна
Занімаўся шалаш ад кастра.

Як адолець бяду раць хацела!
Да спіны прытулялі спіну.
Цеплыня чалавечага цела...
Добрым словам яе памяну.