Хараство поля

Татьяна Цыркунова
Хараство неўміручае поля,
Пар сыходзіць – прыгрэлась ралля.
Векавечна сялянская доля,
Бо чакае насення зямля.

Міралюбства тваё апантана,
Першароднасць без края твая.
Ты, зямліца, заўсёды жаданна,
Бессмяротная казка мая.

Хараство першабытнае працы,
Захапляе нязбытнасць яе.
Ох, зямелька, ты родная маці,
Дух сялянкі з табою пяе.

Аднаўляешся кожнай вясною,
Хараством заварожыш спакон.
Уражаеш крыштальнай красою,
Да цябе я іду на паклон.

Хараство асаблівае поля,
Да сябе прыцягае ралля.
Як кранае сялянская доля,
Ты вялікая вартасць – зямля!