Вясна прыйшла. Цвiтуць ля хаты...

Юрий Боровицкий
***
Вясна прыйшла. Цвітуць ля хаты
Блакітам, фіялетам кветкі.
А на адмостцы кот стракаты
Глядзіць на голыя палеткі.

Вясна прыйшла. І кот стракаты
На сонцы грэецца ля хаты.
Здаецца, сам цвіце, як кветка,
На фоне голага палетка.

Лазуркам, лазурытам кветкі
Цвітуць між хаты і палетка.
Вясна прыйшла. І кот стракаты
Між кветак грэецца ля хаты.

02 - 04. 04. 2024 г.