На хлеб надзённы вершам не заробiш...

Юрий Боровицкий
***
На хлеб надзённы вершам не заробіш
І непакоем за цябе, зямля.
І не заробіш тым, аб чым ні мроіш,
На хлеб надзённы нават і рубля.

На хлеб надзённы не заробіш песняй,
Калі спяваеш шчыра, ад душы
Пра Беларусь, пра сум дарогі весняй
І пра жыццё нялёгкае ў глушы.

На хлеб надзённы не заробіш словам,
Калі яно праўдзівае, шчыміць,
Калі баліць яно аб роднай мове,
Калі ліслівым не умее быць.

І хоць каровы без кармоў здыхаюць,
Райвыканкам без хлеба не сядзіць.
Яны на хлеб надзённы зарабляюць,
Бо ім людское гора не баліць.

На хлеб надзённы не заробіш вершам,
Таму ў табе капаюся, зямля,
Каб зарабіць на бульбіну з яешняй
І не за грошы спець пра жураўля.

03. 04. 2024 г.