Халодны вечар сакавiцкi...

Юрий Боровицкий
***
Халодны вечар сакавіцкі.
А мне у холадзе ямчэй
Пісаць і жыць. Мой дух крывіцкі
Не для экватара начэй.

Чаму ж тады імкнецца сэрца
У цёплы і далёкі край?
Бо сэрцу хочацца сагрэцца
Ўдалечыні ад розных зграй

Паралітычных, палітычных,
Ад скарабеяў, салаўёў,
Ад іх разваг паразітычных
І ад жыццёвых іх умоў...

Халодны вечар сакавіцкі.
Крывіцкі дух мой прагне зноў
Пісаць, як колісь Баравіцкі,
Пра жарсць, каханне і любоў.

04. 04. 2024 г.