Сродак мастацкай...

Татьяна Цыркунова
Сродак мастацкай выразнасці –
Слова з лексічным значэннем.
Цягне яно да адказнасці,
Што не здаецца мучэннем.

Для ўзмацнення выразнасці
Я прызываю эпітэт.
То не адценне параднасці
Ды і не заклік: «Глядзіце!»

Вобразнаць – аўтара бачанне,
Гэтак ён свет успрымае.
Вобраз, цудоўна азначаны,
Шлях у жыццё атрымае.

Сэнс ды кантэкст перавагаю,
Стыль у мастацкім радку.
Увасабленне з увагаю,
Словы вядуць да ладку.

Слаўлю жаданне той якасці –
Просты, складаны – прыкметай.
Вершык, я не абыякава,
Ты мне – галоўнаю мэтай.