Вокны

Татьяна Цыркунова
Вокны шырокія, чыстыя, светлыя,
Вочы адкрытыя погляду ў свет.
Неба блакітнае, дрэвы прыметныя,
Зорачкі ранішняй шчыры прывет.

Вокны, дажджамі вы нібы заплаканы,
Птушкаю гляну ў сляпое акно.
Роднага дома прыроднымі знакамі,
Што не забытыя, свеціць яно.

Снегам ці градам, сінічкаю шпаркаю,
Стукнуся некалі я ў акно.
Стала маёй трыўмфальнаю аркаю
Гэта акенца, што ў свеце адно.

Роднае, мілае, век незабыўнае,
Хаты бацькоўскай прытулак святы.
Песня душы, цэлы век непазбыўная,
Мой целяханскі былы дабрабыт.