Так некалi было

Татьяна Цыркунова
Разложыстыя вольхі над каналам,
Вада журчыць унізе раўчуком.
Паверу старажытным я анналам,
Яшчэ быў дзед Карней мой хлапчуком.

Цягнулі па каналу плытагоны
Палескі лес у невядомы край.
Былі вялізнымі шляхі-прагоны,
Шлях руху доўгі сам не выбірай.

Быў дзед Карней мой лясніком зацятым,
Як шанаваў ён родны, мілы лес!
Але знішчалі гушчары заўзята,
На дзіва лес палескі ўваскрэс.

Магутнаю была прырода-маці,
Пустэчы не дапусціць – веру дам!
Давала сілу саджанцу-дзіцяці,
Сама спрыяла дрэвам, іх радам.

Вайна* прыйшла, на нас напалі немцы,
Зноў лес палескі стаў ахвярай ім.
Яго знішчалі сквапна чужаземцы,
Над гушчарамі візгат піл, шум, дым.

Збіралі пілавальшчыкаў атрады,
Чыгунку немцы да лясоў вялі.
Палонных рускіх воінаў з пагардай
Прымусілі, сілком у лес звязлі.

Узніклі хутка піларамы валам,
Драпежнікі імгненна далі ход.
«Праклятая нямецкая навала...» – 
Шаптаўся з горыччу народ.

Прагналі немцаў ды прыйшлі палякі,
Ізноў маё Палессе пад пятой.
Знішчалі лес гадамі без падзякі,
Даў права Брэсцкі мір – такі пастой.

А потым громам грануў сорак першы,
Плаціла дань палеская зямля.
Фашысцкі нелюдзень не самы лепшы...
З гаротай сутыкнулася ралля.

Адразу лес палескі ў заняпадзе,
Драпежнік-немец спраўна вырубаў.
Аб гэтым гаравалі ўсе ў атрадзе –
Вядомы рабаўнік – не да забаў.

Цягнуліся бясконцыя платформы,
На іх распілаваны лес ляжаў.
Заступнік-партызан не быў пакорным,
Ён рабаванне хутка заўважаў.

Падкопы ды падрывы хлопцы ладзяць,
Не раз паветра выбух-моц страсаў.
Не па нутру яны былі ўладзе,
Бо кожны выбух вывазы псаваў.

Пасля вайны лес насаджалі людзі,
Прымала маці ў справе той удзел.
Святую працу век мы не забудзем,
Каб лес-кармілец, бацька, не радзеў.

Разложыстыя вольхі, дуб ды ясень,
Прыгожая высокая сасна.
Таполі, клёны, ільмы, вязы – засень,
Чаруе зрок палеская вясна.

Заўвага:
*Першая сусветная вайна.