Зноу вясёлка над пасёлкам ззяе...

Юрий Боровицкий
***
Зноў вясёлка над пасёлкам ззяе
І праходзяць веснія дажджы.
З нас ніхто свой лёс не выбірае,
Не прадбачыць лёсу віражы.

Я не ведаў пра жыццё ў пасёлку
І што буду гліну тут капаць,
Сустракаць найпершую вясёлку,
Вершы беззаганныя пісаць.

А пасёлак так сабе, харошы,
Ды і ў ім без грошай не пражыць.
Хочаш жыць прыгожа, трэба грошы,
Толькі грошай недзе зарабіць.

Над пасёлкам першая вясёлка,
Нібы дабравешчанне вясны.
І ляцяць у вырай перапёлкай
Зорных мар не спраўджаныя сны...

06. 04. 2024 г.