Пра вясну

Александр Чепа
Аўтарскі пераклад верша "И снова про весну" (2012)

Надвор’е новае: хутчэй
Бялюткі снег сыходзіць.
Світанне бачу ўсё раней,
Вясна да нас прыходзіць.

Зіма пакуль яшчэ жыве –
Зямлю ўноч марозіць.
Правы вясне яна свае
Аддаць ніяк не хочыць.

Але згаджаецца – на год
Застацца не пасмее.
I быццам ведае – народ
Стаміўся ад завеяў…

06 мая 2012 года.