Пах лесу

Татьяна Цыркунова
Пах лесу смалісты ды свежы,
Такі ад сасны можа быць.
Куток гэты нібы мядзведжы,
Ды сэрцу яго не забыць.

Збіралі пахучае зелле,
Цвіў дружна духмяны чабор.
Для верша сапраўдны ён дзельнік,
Прыгожы, чароўны падбор.

Гарэзалі пчолы ў лесе,
Нектар-мёд сабралі яны.
Гасціннае наша Палессе,
Няма мітусні ды маны.

Ёсць сіла вялікая ў зёлках
Ад роднае маці-зямлі.
Яна і ў сасновых іголках,
Так траўнікі нам давялі.

Пах лесу – раднік жыватворны,
Выразны, вільготны, жывы.
Мядовы, густы, непаўторны,
Лес быццам бы зычыць: «Жыві!»