След на зямлi

Сергей Черенкевич
Мы забываемся не раз у ясны дзень,
Якi ад свежасцi увесь аж зіхаціцца,
Што ўчора вецер быў, i змрок, i хмары цень,
А свежасць дню дала начная навальнiца.

Так i жыцце – церазпалосiца заужды,
I часам чорныя даюць дарогу белым,
Як прыдарожныя слупы, ляцяць гады
I  непрыметна пасыпаюць скронi мелам. 

“Жывеш не вечна, чалавек!“ - сказаў паэт,
Але чамусцi не заўседы помнiм гэта,
Таму iмкненне  на зямлi пакiнуць след -
Зусiм не часта, скажам  шчыра, наша мэта.

Не выпадае засяродзiцца на iм,
I воз праблем заўжды, i  цяжка жыць на свеце,
А ўсё ж, калі мы перад восенню стаім,
Усім так хочацца пакінуць штосці ў леце!


06.01.2006