Месца ужо чалавеку няма. бел

Николай Сергеевич 01
Вёска была тут і родная хата
Дзе хоць і цяжка, а мірна жылі.
Месца дзе ласчыў нас ветрык крылаты
Тое адкуль мы у жыцце пайшлі.

Ліпы, бярозы, дуб пяцьсот гадовы,
Што нас вітаюць лістотай сваёй,
Больш не пачуць нават клёкат бусловы.
Могілкі-помнікі вёскі маёй.

Дзе быў наш садзік там поле рамонкаў
Водар жыцця пазабыты даўно.
Над травастоем красуні галоўкі,-
Месца ужо чалавеку няма.

Луг забалоціўся жаба спявае
Цвыркаюць конікі вольны матыў.
Толькі крумкач-гаспадар пралятае
Вёскі ж няма як няма тых Хто жыў.