Чаму мяне?

Татьяна Цыркунова
Чаму мяне так цягне мова?
На жаль, не матчына яна.
Вялася іншая размова,
Як ведаў моцная сцяна.

Чаму? Матуля – расіянка,
Тульчанка – там быў родны кут.
Прыезд сюды – неспадзяванка,
Але ж збаўленне ад пакут.

Стаў бацька «ворагам народа»,
Пісаў ён вершы спатайка.
Свяшчэннік – цяжкая нагода,
Данос – зладзейская рука.

Арыштавалі ды саслалі,
Нядоўгі арыштанцкі век.
Абвінавачванне ў міг склалі,
Прапаў бясследна чалавек.

Куды было падзецца маці?
У невядомае вёў шлях.
Дыплом якісьці атрымаці
Для працы на лясных «палях».

Аб гэтым я не раз пісала,
Мяне трывожыў матчын лёс.
Штурхае нехта: «Мала... мала...»
Мая малітва да нябёс...