Красавiцкi свежы вечар...

Юрий Боровицкий
***
Красавіцкі свежы вечар.
Маладзік задраў свой нос,
Кліча зорачкі на веча.
Будзе раніцай мароз?

Красавіцкі свежы вечар -
Малады, як я калісь -
Рады з месяцам сустрэчы,
Падымаецца у высь.

Красавіцкі свежы вечар
Адамкнуў ключамі ноч
І, як белы сокал - крэчат,
Знік раптоўна з маіх воч.

Красавіцкі свежы вечар
Дзесь блукае ўжо ўначы
І кідае мне на плечы
Непатрэбныя ключы.

11. 04. 2024 г.