Сеецца дожджык вясновы...

Юрий Боровицкий
***
Сеецца дожджык вясновы.
Сонейка раптам зірне.
Словы, як лес мой сасновы,
Вечарам змрок праглыне.

Сонейка раптам засвеціць.
Ціха калышацца лес.
Словы ніхто не прыкмеціць,
Хіба за хатаю бэз.

Вечарам змрок іх атуліць,
Бы й не было гэтых слоў.
Толькі б мне імі не змуліць
Да Беларусі любоў.

13. 04. 2024 г.