Часам нам трэба праплакацца...

Василь Гардзиенак
Часам нам трэба праплакацца,
Проста каб стала лягчэй,
Часам дарога да радасці
Недзе ля мокрых вачэй.

Часам з уступу зрываемся
Ў процьму халодных трывог
І у журбе прасынаемся,
І не знаходзім дарог...

А за сцяною шапоча
Ціха раскідзісты гай-
Ён красавіцкаю ноччу
І не засне, бадай.

Будзе цябе бадзёрыць,
Вабіць у ноч і смог,
Можа яна падорыць
Тое, што дзень не змог...

Можа яна здалее
Ў тым трапяткім гаі
Неяк суняць завею,
Што у грудзёх маіх,

Неяк яе суцішыць,
Каб неад'емны боль
Выхад знайшоў і выйшаў,
Я замяню пароль!

Вырву замкі з карэннем!
Выкіну прэч ключы!
А на шляху каменнем
Зладжу трывалы шчыт

І пазрываю шыльды
З лічбамі ўсіх дамоў,
Каб аніхто не выдаў
Ці не прывёў яго...