Ключ шчасця

Станислав Шастак
Браты мае не развіталіся,
Як рушылі у лепшы свет.
Яны ад нас як бы схаваліся,
Забраўшы радасці сакрэт.

Бо не сказалі адмыслова
Нікому і з радні:”Бывай!”
На вуснах іхніх замерла слова,
Як часам цвет марозіць май.

Пайшлі, каб свет у калатнечы
Не бачыць болей і не чуць.
Ці можа позірк наш, дарэчы,
Звалі на сэнс жыцця звярнуць!

Ці моўчкі паказаць хацелі,
Што згоду трэба берагчы,
Бо колькі б золата не мелі,
Ад шчасця не ў грашах ключы!

Ключы ад шчасця - мар здзяйсненне,
Палёт душы ў прастор нябёс,
Дзе сэрца кожнае біенне
Стварае твой наземны лёс!

Наш лёс зямны ў любві к прыродзе,
Каб нашы дочкі і сыны
Жылі б у шчасці без вайны,
Бо шчасця ключ ляжыць у згодзе!