Славянскай мадонне!

Станислав Шастак
О, памяць роднае старонкі!
Пад шэпт дажджу, ці ў снегапад
Я чую смех твой ясны, звонкі,
Я мрою зораны твой пагляд.

Ўначы, ці ранішняй парою
Палярнай зоркай у вакне
Твой вобраз я ўсюды мрою,
Да мэты шлях ён кажа мне.

Твой вобраз у маёй душы
Стаў з бегам часу дасканалей.
Ён мне высвечваў рубяжы,
Што розняць мары ад рэалій.

Ён - амазонка на кані
З карціны мастака Брулова,
Што ў Трацякоўцы ва ўсе дні
Турыстаў чараваць гатова

Адной рукой яна лагодзіць
Другой жа ірве цуглі ўгору.
Жарсцліва моц сваю даводзць,
Зламаць каб звера непакору.

Я вобраз гэты прычакаў
Пад час сталеючай адвагі,
Як свіцязянку* сам ласкаў
І вусны пазбывалі смагі.

Ён Шчары светлаю вадой
Сцякаў на белыя пагоркі
Грудзей славянкі маладой
З вачамі малахітнай зоркі.

Душа, тым сном зачаравана,
Праменіць светлых думак рой,
Што лёсам мне наканавана
Пабачыць край свабодны мой!


*Свіцязянкі - русалкі ў возеры Свіцязь, што на захадзе Беларусі. Яны гераіні аднаімённай паэмы геніяльнага польскамоўнага паэта ВКЛ, Адама Міцкевіча, які там нарадзіўся і вырас.