У хмарны дзень, у соннае бязмоуе...

Юрий Боровицкий
***
У хмарны дзень, у соннае бязмоўе
Ляціць душа, шукаючы спакой.
Малюся за зямлі маёй здароўе
І за радок не заржавелы мой.

Малюся за расквечаныя вішні,
Увішных пчол і шэрую раллю,
Святло бяроз, што на пагорак выйшлі,
І хмарны дзень, што сонечна люблю.

18. 04. 2024 г.